Анонсы праграм 24 жніўня

21.08.2020 

У панядзелак, 24 жніўня, для вашай маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Поля Марыа і яго аркестра;
- у 06:10 – творчасць італьянскага спевака Тота Кутуньё;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Валянціна Бакфарка, Каміля Сен-Санса, Льва Абеліёвіча;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – “Іспанскія танцы” Энрыке Гранадаса;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – музычны рэдактар Беларускага радыё Таццяна Песнякевіч;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Марскія кампазіцыі”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Славутая ўкраінская опера “Наталка Палтаўка”;
- у 15:30 – скрыпічныя творы Генрыха Вагнера і Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Паўлам Сапоцькам;
- у 17:30 – Фартэпіяннае трыа № 2 до мінор Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: канцэрт праекта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Белтэлерадыёкампаніі “Майстры культуры – ветэранам” з удзелам калектываў Белдзяржфілармоніі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Сланечнік;
- у 21:10 – песні ў выкананні канадскай спявачкі Селін Дыён;
- у 22:15 – запісы ансамбля “4’33”;
- у 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна до дыез мінор Франсіса Пуленка.