Анонс аўторка 25-га жніўня!

Запрашаему аўторак, 25 жніўня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы выканаўцы папулярнай музыкі Аніты Уорд;
- у 02:00 – творы Антаніна Дворжака і Эдварда Грыга;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару аркестраў Аляксандра Варламава 1930-х-1940-х гадоў і Алега Лундстрэма;
- у 09:00 – музыку Радзівона Шчадрына, Станіслава Манюшкі, Ферэнца Ліста, Антона Абрамовіча і Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – запісы Уладзіслава П'яўко і Святланы Варгузавай;
- у 12:15 і ў 18:15– “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”“Мелодыі сучаснага італьянскага кампазітара і піяніста Фабрыцыа Патэрліні”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам;
- у 15:30 – музыку Сяргея Танеева;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з чытаннем кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і маці траіх дзяцей Аленай Капанец;
- у 17:30 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Ensemble de 18. Jahrhunderts” пад кіраўніцтвам С'юзан Рэгель;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” "Разумнікі горада Пужма";
- у 21:10 – музычныя творы амерыканскага джазавага піяніста і кампазітара Дэвіда Бенуа;
- у 22:15 – музыку Фабрыцыа Патэрліні;
- у 23:30 – творы італьянскага кампазітара 18-га стагоддзя Джавані Паізіэла.