Саюз пісьменнікаў Беларусі рыхтуе мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства

24.08.2020

У першыя выхадныя верасня ў Бялынічах пройдзе Свята беларускага пісьменства. На галоўнай пляцоўцы атрымаюць ўзнагароды лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Выступіць тэатр паэзіі, які дзейнічае пры Мінскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пра іншыя мерапрыемствы раскажа першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Магілёўшчына літаратурная мае даўнюю гісторыю, якая пачынаецца з Баркулабаўскага летапісу і Магілёўскай хронікі. З рэгіёнам цесна звязана дзейнасць пісьменнікаў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Міхася Зарэцкага, этнографа Еўдакіма Раманава. Аб праектах Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў, які сёлета адзін з арганізатараў падзей Дня беларускага пісьменства, расказвае старшыня аддзялення Аляксандр Казека.

Фота: vk.com