Анонсы серады 26-га жніўня!

У сераду, 26 жніўня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – вандроўку ў непаўторны свет паэзіі Булата Акуджавы ў запісах Таццяны і Сяргея Нікіціных і Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – музыку Арцюра Анегера;
- у 06:10 – зборнік французскай музыкі "The best of France nostalgique";
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: творы Фрыдэрыка Шапэна, Рыхарда Вагнера, Людвіга ван Бетховена, Вячаслава Кузняцова;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы Франка Карэлі, Лучана Павароці і Маквалы Касрашвілі, Віктара Бажэнава;
- у 12:15 і ў18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім і архітэктарам, дызайнерам інтэр'ераў Валянцінам Катэлі;
- у 14:05 і 23:00 – першыя старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Джазавыя стандарты”;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Культурныя скрыжаванні” з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, даследчыка Віктара Скорабагатава, які расказвае пра айчынную акадэмічную музыку 12-16 стагоддзяў;
- у 15:30 – скрыпічны канцэрт Фелікса Мендэльсона ў выкананні народнага артыста Расіі Андрэя Корсакава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак”са старонкамі аповесці Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і скрыпачкай Настассяй Ясінскай;
- у 17:30 – аркестравыя фрагменты з аперэт аўстрыйскага кампазітара Франца Зупэ;
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў этнафестывалю ў нямецкім горадзе Рудальштаце, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра тое, як крапіўнік пасябраваў з матыльком;
- у 21:10 – творчасць вялікага італьянскага спевака Энрыка Каруза;
- у 22:15 – запісы віяланчэліста Мікаэла Самсонава і піяніста Сяргея Тургеля, народных артыстаў Беларусі Пятра Рыдзігера, Наталі Гайды, Вікторыі Мазур;
- у 23:30 – песні ў выкананні Крысціны Агілеры.