У Мірскім замку адкрылася экспазіцыя, прысвечаная абраду хрышчэння ў Еўропе і ВКЛ

25.08.2020

У Мірскім замку разгарнулася экспазіцыя “Народжаныя ў карунках. Хрышчоныя на шаблях”. У Слановай зале дэманструюцца рэдкія прадметы са збору калекцыянера Ігара Сурмачэўскага. Рарытэты аб’яднала тэма хрысцільнага абраду. Падрабязней расказвае загадчык аддзела ўліку і захоўвання фондаў музея Алена Дзеніс.

Фота: mirzamak.by