Анонс чацвярга 27-га жніўня!

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 27-га жніўня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – саундтрэк да музычнага мастацкага фільма 1977 года Джона Бэдэма "Ліхаманка суботняга вечара";
- у 02:00 – творы Ёзэфа Гайдна;
- у 06:10 – запісы Сафіі Ратару і Анне Вескі;
- у 09:00 –“Класіка раніцай” з музыкі Вольфганга Амадэя Моцарта, Сяргея Пракоф'ева, Джузэпэ Вэрдзі і Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – музыка Георга Фрыдрыха Тэлемана;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Вальс”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – чацвёрты фартэпіянны канцэрт Ёзэфа Гайдна ў выкананні заслужанай артысткі Расіі Алены Гілельс;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і заснавальнікам клуба настольных гульняў Аляксеем Сасніцкім;
- у 17:30 – музыка Эдварда Грыга да драмы Генрыка Ібсена "Пер Гюнт";
- у 19:00 – канцэрт Люцэрнскага сімфанічнага аркестра;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Даўным-даўно ў часы каралёў”;
- у 21:10 – калекцыя песень Гелены Веліканавай;
- у 22:15 – фрагменты твораў Фрыдэрыка Шапэна і оперы "Калючая ружа" Юрыя Семянякі;
- у 23:30 – запісы Сезарыі Эвары.