Калодны вулей, дымакур і рэдкія прадметы адзення – на выставе да 70-годдзя Брэсцкага краязнаўчага музея

26.08.2020

Да 70-годдзя Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея заўтра адкрыецца выстава “Па слядах музейных экспедыцый”. Супрацоўнікі музея за ўвесь час сваёй працы сабралі 175 тысяч прадметаў. На выставе будуць экспанаты з этнаграфічнай калекцыі. "Многія прадметы наведвальнікі пабачаць упершыню", – падкрэсліла загадчыца навукова-метадычнага аддзела музея Вольга Новікава.

Фота: brokm.by