Работы бялыніцкай мастачкі Ларысы Журавовіч прэзентавалі ў Магілёве

26.08.2020

У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася экспазіцыя мастачкі Ларысы Журавовіч. Праект “Вяртанне” прысвечаны храмам бялыніцкага краю, большасць з якіх не захаваліся да нашых дзён. Творца прэзентавала графічную серыю з пастэльных работ на чорным фоне. Гэта аўтарская тэхніка Ларысы Журавовіч. Серыю дапоўнілі работы акварэллю і гуашшу. 

Тэма праекта з’явілася невыпадкова. Ларыса Журавовіч – ураджэнка Бялынічаў, пасля навучання вярнулася ў родныя мясціны, ператварыла ў майстэрню ўласны дом. Гэты край натхняе мастачку на лірычныя пейзажы, партрэты землякоў і вясковыя нацюрморты. Для свайго горада майстар стварыла герб і флаг.

Выстава “Вяртанне” працуе ў магілёўскім абласным краязнаўчым музеі да 15 верасня.

Фота: mogilevnews.by