Анонсы пятніцы 28-га жніўня!

Сябры, паспрабуем вас маральна падтрымаць сваім эфірам. У пятніцу, 28 жніўня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Хуліа Іглесіяса;
- у 02:00 – музыку Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – песні з любімых савецкіх кінафільмаў "Прывітанне, я ваша цётка", "Службовы раман", "Каўказская палонніца", "Па сямейных абставінах", "Брыльянтавая рука", "Дзяўчаты", "Іван Васільевіч змяняе прафесію";
- у 09:00 – творы Эдварда Грыга, Вольфганга Амадэя Моцарта і Анатоля Багатырова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – музыку Роберта Шумана;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком і загадчыкам кафедры харавога і вакальнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ганнай Нячай;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць народнага артыста Беларусі, кампазітара Дзмітрыя Смольскага”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка пра творчасць пісьменнікаў, якія не жывуць у сталіцы;
- у 15:30 – Шосты канцэрт Ёзэфа Гайдна для фартэпіяна, скрыпкі і струнных, іграюць - камерны аркестр Марка Эрмлера, народны артыст СССР Уладзімір Крайнеў і заслужаны артыст Украіны Алег Крыса;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук” і прадстаўніцай Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання дапамогі бяздомным жывёлам "ЗААШАНС";
- у 17:30 – прэлюдыі для фартэпіяна Аляксандра Скрабіна;
- у 19:00 – канцэрт барочнага ансамбля "L'univers francais", прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” "Даўным-даўно ў часы каралёў";
- у 21:10 – песні ў выкананні Вольгі Зарубінай;
- у 23:30 – запісы Боба Дылана.