Сучасная вакальна-сімфанічная музыка прагучыць на канцэрце Магілёўскай гарадской капэлы 7 верасня

27.08.2020

Новы сезон Магілёўская гарадская капэла адкрые выступленнем 7 верасня. Прагучыць сучасная вакальна-сімфанічная музыка і нават музыка да камп’ютарных гульняў. 17 верасня прэзентуюць праграму, прысвечаную творчасці двух славутых кампазітараў – Людвіга ван Бетховена і Пятра Чайкоўскага. У кастрычніку запланавана сумеснае выступленне з гродзенскай капэлай у Гродзенскай абласной філармоніі, у праграме – творы Дзмітрыя Шастаковіча. Таксама творчы калектыў выступіць 6 верасня на адкрыцці Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах.

Сёлета магілёўскай капэле (у яе складзе – хор і аркестр) прысвоена званне "заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь". Штогод выканаўцы і музыканты рыхтуюць больш за дваццаць новых канцэртных праграм.

Расказвае мастацкі кіраўнік калектыву Сяргей Лішчанка.

Фота: mogilevkapella.by