“Ішоў па горадзе майстар” – выстава-падарожжа ў Гомель канца XIX – пачатку XX стагоддзя

28.05.2020

У Гомелі адкрылася выстава пра архітэктурную спадчыну абласнога цэнтра. Экспазіцыя разгарнулася ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. “Ішоў па горадзе майстар” – гэта падарожжа ў горад канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Падрабязней расказвае куратар выставы, загадчык аддзела навукова-асветніцкай і фондавай працы Андрэй Скідан.

Асобны раздзел прысвечаны работам славутага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Ён стварыў будынкі Аляксандраўскай гімназіі, земскай бальніцы і камерцыйнага банка, дом-камуну на вуліцы Леніна і іншыя аб’екты.

Пазнаёміцца з выставай можна ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі да 21 лістапада.

Фота: vk.com/vetkamuseum