Анонсы аўторка 1 верасня!

Запрашаем у аўторак, 1 верасня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы рытм-энд-блюзавай спявачкі Эстэр Філіпс;
- у 02:00 – канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – запісы Андрэя Міронава;
- у 09:00 – музыку Сяргея Рахманінава, Ігара Стравінскага і Анатоля Багатырова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – творы Міхала Клеафаса Агінскага і Мацея Радзівіла;
- у 12:15 і ў 18:15– “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай і загадчыцай навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольгай Гулевай;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”“Лепшыя гітарныя кампазіцыі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам;
- у 15:30 – песні народаў свету ў выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і супрацоўніцай Нацыянальнага гістарычнага музея Аленай Бухал;
- у 17:30 – сімфоніі Роберта Шумана;
- у 19:00 – канцэрт барочнага ансамбля "L'univers francairs" пад кіраўніцтвам Хіра Курасакі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра шэрую зайчыху;
- у 21:10 – песні ў выкананні Надзеі Чапрагі;
- у 22:15 – музыку маладога і таленавітага італьянскага кампазітара Луіджы Рубіна;
- у 23:30 – фрагмент "Фауст-сімфоніі" Ферэнца Ліста.