Выстава жывапісу Святланы Наздрын-Платніцкай "Зямля і неба" адкрыецца ў Гомелі

02.09.2020

Трэцяга верасня ў гомельскай карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі адкрыецца выстава жывапісу Святланы Наздрын-Платніцкай “Зямля і неба”. Зямля – гэта зварот да ўласнага радаводу, успамінаў дзяцінства, народных традыцый. Неба – адлюстраванне ў творах хрысціянскіх матываў. Сярод арганізатараў выставы – Гомельская епархія праваслаўнай царквы.

Святлана Наздрын-Платніцкая скончыла мінскае глебаўскае вучылішча і ўкраінскі паліграфічны інстытут імя Івана Фёдарава. Яе жывапіс ёсць у Нацыянальным мастацкім музеі, Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, музеі Ганконга, прыватных калекцыях. 

Экспазіцыю “Зямля і неба” раней паказвалі ў Мінску і Санкт-Пецярбургу.

Фота: gp.by