Нямецкі жывапіс і гравюра XVII-XX стагоддзяў – у экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея

03.08.2020

Да 25 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі можна ўбачыць экспазіцыю нямецкага жывапісу і гравюры XVII-XX стагоддзяў. Супрацоўнікі ўстановы пастараліся стварыць для гледача вобраз мастацтва Германіі на аснове тых магчымасцей, якія дае калекцыя музея. “Нямецкі збор не такі вялікі, як французскі або італьянскі, але цікавы з пункту гледжання менавіта выяўленчага мастацтва”, – адзначыла куратар выставы, загадчыца аддзела рускага і замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Святлана Пракоп’ева.

Партрэт, батальны жывапіс, гравюра рэпрадукцыйная і створаная па ўласным малюнку мастака – такая разнастайнасць жанраў у экспазіцыі.

Выставачны праект арганізаваны пры падтрымцы шматгадовага партнёра музея – Пасольства Германіі ў Беларусі.

Фота: artsandculture.google.com