Канал “Культура” прапануе правесці пятніцу, 4-га верасня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Рэя Чарльза;
- у 02:00 – музыка Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – песні ў выкананні італьянца Тыцыяна Ферра;
- у 09:00 – творы Аляксандра Глазунова, Анатоля Багатырова, Пабла Сарасатэ і Фернанда Сора;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – праграмы заслужанага артыста Расіі Алега Янчанкі, прагучаць канцэрты Антоніа Салера;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком і музычным рэдактарам Беларускага радыё Яўгенам Талкачовым;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Струнныя інструменты”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком;
- у 15:30 – Саната Вольфганга Амадэя Моцарта і "Славянскія танцы" Антаніна Дворжака ў выкананні скрыпача Уладзіміра Клачко;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Лікай Пташук” і супрацоўнікам установы па сацыяльнай адаптацыі дзяцей-сірот "Ніці сяброўства" Арцёмам Галавіем;
- у 17:30 – саната нумар 3 рэ мінор для скрыпкі і фартэпіяна Іаганэса Брамса;
- у 19:00 – канцэрт хору "Collegium Vocale Leipzig" і аркестра "Merseburger Hofmusik", прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” "Пра бусла";
- у 21:10 – песні ў выкананні Вадзіма Мулермана;
- у 22:15 – запісы Фёдара Шаляпіна;
- у 23:30 - запісы Лялі Чорнай.