Анонсы суботы 12-га верасня!

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 12 верасня, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы фінскай групы "Пірпаўке";
- у 02:00 – праграмы народнай артысті СССР, піяністкі Таццяны Нікалаевай;
- у 06:10 – мелодыі народнага Расіі Юрыя Саульскага;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Максіма Багдановіча ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”;
- у 08:05 – запісы з фестывалю "Музы Нясвіжа" ў выкананні калектываў Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў;
- у 09:20 – музыку французскага кампазітара Франсуа Куперэна;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Яны Будовіч;
- у 10:05 – радыёвандроўку па Мінску;
- у 10:30 – радыёспектакль "Ігнатаў рубеж" 2006-га года, пастаноўка да 20-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы;
- у 12:05 – літпадарожжа па свеце творчасці братоў Грым;
- у 12:30 – творчасць Клары Шуман, жонкі і першай выканаўцы твораў Роберта Шумана;
- у 13:00 – “Натхнёныя музыкай”: актрыса, рэжысёр, заснавальнік і дырэктар тэатра аднаго акцёра "Зніч" Галіна Дзягілева;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт старадаўняй музыкі "Musica Antica" і спявачкі Білі Холідэй;
- у 16:15 – запісы фальклорных ансамбляў "Ваўпянка" і "Пяшчота" Ваўкавыскага раёна і спявачак вёскі Хільчыцы Жыткавіцкага раёна;
- у 17:00 – частку музычнай камедыі "Несцерка";
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Адрыяна Чэлентана;
- у 19:00 – радыёспектакль "Маленькі прынц" паводле прозы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы і музыкі з аднайменнага балета беларускага кампазітара Яўгена Глебава;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” "Розныя колы";
- у 21:10 – музычныя творы ў выкананні народнай артысткі СССР Таццяны Даронінай;
- у 21:30 – апавяданне "Шпіёны нашага завулка" Тамары Бунта;
- у 22:00 – музыку Яніса Ксенакіса - лідара музычнага авангарда 20-га стагоддзя;
- у 23:00 – фартэпіянныя творы Іаганэса Брамса.