Анонсы нядзелі 13-га верасня!

Заставайцеся з каналам “Культура”. У нядзелю, 13-га верасня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы знакамітай спявачкі з вострава Сардзінія Франкі Мазу;
- у 06:10 – мелодыі Карэна Хачатурана да балета "Чыпаліна";
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Уладзіміра Дубоўкі;
- у 08:05 – п'есы Андрэя Мдывані ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча;
- у 09:05 – новую праграму Навума Гальпяровіча "Сюжэт для вечнасці";
- у 09:20 – песні пра Мінск;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Яны Будовіч;
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства мастака Сямёна Дамарада;
- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: радыёоперу "Агатка, або Прыезд пана" Яна Давіда Голанда;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Эквадор;
- у 12:30 – мелодыі Аляксандра Аляб'ева;
- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: балетмайстар Сяргей Мікель;
- у 14:05 –“Арт-пікнік”: "Дывертысменты" Жана Батыста Люлі і запісы трубача Джэймса Морысана;
- у 16:15 – матэрыялы фальклорнай экспедыцыі ў Смаргонскі раён;
- у 17:00 – гаворку з праграмісткай Ганнай Сіманюк;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – дырэктар Цэнтра нацыянальнай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Лакотка;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Сяргея Лемешава;
- у 19:00 – радыёкампазіцыю спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Дзівак";
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Жабак і Чарапаху;
- у 21:10 – творчасць спевака Аляксандра Разэнбаума;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Анатоля Зэкава "Кароткія былі";
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Сімволіка вады”;
- у 23:00 – музыка Роберта Шумана.