Анонсы панядзелка 14-га верасня!

У панядзелак, 14-га верасня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы гітарыста-віртуоза Франсіса Гоі;
- у 06:10 – песні ў выкананні канадскай спявачкі Сары Маклахлан;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Фрыца Крэйслера, Антаніна Рэйха, Яўгена Глебава, Андрэя Мдывані, Ігара Лучанка і інш;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – дывертысмент для струнных Бэлы Бартака;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – дырэктар Інстытута літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Скрыпічныя партыты Іагана Себасцьяна Баха”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч;
- у 15:30 – арганныя творы ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Ксеніі Пагарэлай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і тэлевізійнай казачніцай Аленай Фурсавай;
- у 17:30 – музыку балета "Надакучлівыя" Жоржа Арыка;
- у 19:00 – творы Генры Пёрсела і Георга Фрыдрыха Гендэля ў выкананні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” "Адкуль у насарога скура";
- у 21:10 – песні ў выкананні Мікалая Гнацюка;
- у 22:15 – джазавыя кампазіцыі аркестра Глена Мілера;
- у 23:30 – фартэпіянныя экспромты Франца Шуберта.