Анонс 16 верасня

У сераду, 16 верасня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры: 

 

- у 00:04 – запісы вядомай канадскай спявачкі Селін Дыён;

- у 02:00 – Першы струнны квартэт Іаганеса Брамса;

- у 06:10 – песні ў выкананні амерыканскай поп-спявачкі Анастэйшы;

- у 09:00 – музыка Антона Рубінштэйна, Фрыдэрыка Шапэна, запісы Мікалая Гяўрава і Ігара Кузьміцкага;

- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;

- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы шведскага тэнара Мікалая Геды;

- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;

- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Джазавыя стандарты”;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым;

- у 15:30 – фрагмент сюіты Мікалая Рымскага-Корсакава “Шэхеразада”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Юльяны Пятрэнка “Змеева дуброва”;

- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько, салісткай ансамбля “Харошкі” Вольгай Грушовай і мастаком па касцюмах калектыву Юрыем Піскуном;

- у 17:30 – Канцэрт для арфы з аркестрам Рэйнгольда Гліэра;

- у 19:00 – запісы калектываў з Балгарыі і Фінляндыі, удзельнікаў этнафестывалю ў нямецкім горадзе Рудальштаце, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра Іванку і бусліка;

- у 21:10 – творчасць амерыканскай выканаўцы Мадонны;

- у 22:15 – запісы аркестра пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;

- у 23:30 – песні ў выкананні групы Boney M.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.