Графіка XX стагоддзя, прысвечаная Мінску, экспануецца ў Нацыянальным гістарычным музеі

15.09.2020

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава "Геалакацыя. Мінск. Графіка ХХ стагоддзя". Творы перадаюць многiя нюансы дэталі, паказваюць трансфармацыю, якую Мiнск зведваў ў XX стагоддзі. "Выстаўленыя мастацкiя работы – цiкавы дакументальны матэрыял для даследчыкаў архiтэктуры i гарадскога побыту", – адзначыў дырэктар музея Павел Сапоцька.

На выставе – карціны Віктара Сташчанюка, Мiкалая Дучыца, Кацярыны Паплаўскай і іншых творцаў. Вядомыя мастакі і менш папулярныя аўтары выступаюць у ролі гiстарыёграфаў беларускай сталіцы. Яны па-свойму адлюстроўваюць яе на палотнах паперы. Кожнаму ўдаецца перадаць тое, што называюць "душой горада". Пра работы на выставе распавяла вядучы навуковы супрацоўнік экспазіцыйнага аддзела Таццяна Мірановіч.

Фота: facebook.com