Анонс 17 верасня

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 17 верасня, разам. У эфіры для вашай маральнай падтрымкі: 

 

- у 00:04 – запісы легендарнага выканаўцы джаза Тоні Бенета;

- у 02:00 – фартэпіянныя творы Марыса Равэля;

- у 06:10 – кампазіцыі нямецкай дыска-групы Boney M;

- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкі Дзмітрыя Смольскага, Роберта Шумана, Антоніа Вівальдзі, запісы Ларысы Сімаковіч;

- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”; 

- у 11:30 – трыа-саната Франсуа Куперэна “Апафеоз Люлі”;

- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам і кінакрытыкам Тарасам Тарналіцкім;

- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча” ў выкананні Маргарыты Захарыі;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Паэзія Максіма Танка ў музыцы”;

- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 15:30 – канцэрт “Аранхуэс” Хаакіна Радрыга;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі казкі Юльяны Пятрэнка “Змеева дуброва”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;

- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і дызайнерам Кацярынай Нікановіч;

- у 17:30 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;

- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Borcareccia, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра ўдовінага сына” (1 частка);

- у 21:10 – творчасць савецкага кампазітара Яна Фрэнкеля;

- у 22:15 – фрагменты знакамітых опер;

- у 23:30 – песні расійскага кампазітара Ігара Нікалаева.