Этнасвята "У госці да радзімічаў" пройдзе ў Чавускім раёне

18.09.2020

19 верасня ў аграгарадку Радамля Чавускага раёна на пляцоўцы каля Замкавай гары адбудзецца этнасвята стылістыкі эпохі ранняга сярэднявечча "У госці ды радзімічаў". У старажытнасці Радамля была цэнтрам племя радзімічаў, якія сяліліся на берагах ракі Сож і яе прытоках. Па адной з гіпотэз, на тэрыторыі, дзе штогод адбываецца фестываль, калісьці было гарадзішча, а затым быў узведзены замак, рэшткі ўмацаванняў якога захаваліся да нашых дзён. 

З 2014 года у Радамлі ствараюць музей пад адкрытым небам. Зараз у ім рэканструяванае жытло радзімічаў X стагоддзя ‒ паўзямлянка, а таксама вулічная печ для абпалу керамікі і капішча пяці багоў. 

Пра гісторыю паселішча Радамля і праграму заўтрашняга свята расказвае каардынатар падзеі Алеся Далецкая.

Фота: mogilevnews.by