Анонс 22 верасня

У сераду, 23 верасня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры: 

 

- у 00:04 – запісы дырыжораў Клода Каравэлі і Поля Марыа;

- у 02:00 – рамансы Аляксандра Даргамыжскага;

- у 06:10 – песні ў выкананні фолк-гурта The Kelly Family;

- у 09:00 – музыка Фрыдэрыка Шапэна, Шарля Гуно, Яўгена Глебава, Людвіга ван Бетховена;

- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;

- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы Марыа Ланца, Мусліма Магамаева, Ліліі Грэйданэ;

- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госці студыі – Уладзімір Канцадайлаў, Дар’я Сумарава-Копач, Ілона Касабука;

- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Ганны Герман”;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым;

- у 15:30 – беларускія народныя песні з рэпертуару Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Аляксандра Карлюкевіча (ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ);

- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і баяністам Раманам Валчковым;

- у 19:00 – запісы спевакоў з Ірана і Германіі, удзельнікаў этнафестывалю ў нямецкім горадзе Рудальштаце, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра зайца, барсука і ваўка;

- у 21:10 – творчасць амерыканскага музыканта Рэя Чарльза;

- у 22:15 – запісы сцэн опер Георга Фрыдрыха Гендэля і Дзмітрыя Бартнянскага;

- у 23:30 – песні ў выкананні амерыканца Лені Кравіца.