Калекцыю рэчаў па эскізах супрэматыстаў прэзентавалі ў Віцебску

22.09.2020

У Віцебскім Музеі гісторыі народнага мастацкага вучылішча творчае аб’яднанне AGORApro з Масквы прэзентавала выставу “Піянеры супрэматызму. Праект “Вербаўка-100”. У экспазіцыі  адноўленая калекцыя рэчаў па эскізах супрэматыстаў па аналагу калекцыі 1915-1917 гадоў, створанай у арцелі “Вербаўка” і цалкам страчанай. Асноўная мэта праекта  паказаць, як супрэматызм працуе ў розных рэчах, аднавіць прабелы ў гісторыі прыкладнога мастацтва. Расказвае мастацкі кіраўнік творчага абядання AGORApro Ганна Толсцікава.

У праекце “Вербаўка-100” удзельнічаюць тры краіны – Расія, Украіна, і ЗША. Іх прадстаўляюць 33 творцы, сярод якіх ‒ дызайнер з Масквы Мары Камінская.

Фота: vitvesti.by