Выстава да 90-годдзя сцэнографа Яўгена Лысіка адкрылася ў фае Вялікіга тэатра Беларусі

23.09.2020

Яго называлі Мікеланджэла тэатра і запрашалі да супрацоўніцтва лепшыя пастаноўшчыкі эпохі. Сёлета мастаку Яўгену Лысіку магло б споўніцца 90. У гонар памятнай даты ў Вялікім тэатры Беларусі адкрылася выстава. Расказвае начальнік службы маркетынгавых камунікацый тэатра Таццяна Аляксандрава.

Украінец па нацыянальнасці, Яўген Лысік аформіў мноства спектакляў на мінскай сцэне ў тандэме з народным артыстам СССР Валянцінам Елізар'евым. Сярод сумесных работ – балеты "Стварэнне свету", "Кармэн-сюіта", "Спартак".

Увесь тыдзень у афішы Вялікага тэатра – спектаклі, над якімі працаваў Яўген Лысік. Таксама зараз аднаўляюць дэкарацыі і касцюмы майстра для балета "Шчаўкунок". Пастаноўку пакажуць у кастрычніку.

Фота: rg.ru