Прэм'еру аперэты "Кароль вальса" паказалі ў Музычным тэатры

24.09.2020

Прэм'ера аперэты "Кароль вальса" адбылася 24 верасня ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Жыццё кампазітара Іагана Штраўса-малодшага было займальным. Пачалося з музычнай дуэлі з бацькам і прайшло ў промнях славы і ўзыходжання на пасаду караля вальса. Ён напісаў мноства твораў: аперэт, вальсаў, полек, кадрыляў, мазурак і галопаў. Па матывах яго творчасці нарадзілася яшчэ адна аперэта. Гісторыю твора вывучаў дырыжор-пастаноўшчык Мікалай Макарэвіч.

Іаган Штраус-малодшы прыўнёс у жанр аперэты светлую, сонечную, далікатную лірыку. Гэта і спрабуе перадаць рэжысёр-пастаноўшчык ‒ заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Зінаіда Вяржбіцкая.

Прэм'ерны паказ аперэты  "Кароль вальса" ў Музычным тэатры адбудзецца таксама 25 верасня.

Фота: vk.com