Тэатр юнага гледача адкрыў сезон пастаноўкай па матывах "Казак жыцця" Якуба Коласа

24.09.2020

У Беларускім тэатры юнага гледача пачаўся 65-ты сезон. Акцёры сустрэліся з гледачамі пасля амаль паўгадовага перапынку. Першай пастаноўкай стала сакавіцкая прэм'ера "Казкі дзядзькі Якуба" ‒ спектакль па матывах "Казак жыцця" Якуба Коласа, прызначаных для дарослых. Рэжысёры Ягор Невяровіч і Данііл Філіповіч увасобілі гэта твор у музычна-пластычную фантазію для гледача ўзросту 6+. Расказвае загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Жанна Лашкевіч.

У бліжэйшыя выхадныя гасцей Тэатра юнага гледача чакаюць дзве прэм'еры ‒ "Трое вясёлых парасят" і "Царэўна-жабка". Гісторыю пра Царэўну-жабку паставіла актрыса Ганна Казлова, якая не раз выступала ў ролі рэжысёра. У аснове спектакля "Трое вясёлых парасят" ‒ класічная англійская казка пра парсючкоў Ніф-Ніфа, Наф-Нафа і Нуф-Нуфа, рэжысёр ‒ Уладзімір Савіцкі. Пра іншыя прэм'еры, запланаваныя ў тэатры, расказвае Жанна Лашкевіч.

Фота: minsknews.by