Новы канцэртны сезон у Брэсцкім драмтэатры адкрыецца юбілейным вечарам дырыжора Аляксандра Сасноўскага

29.09.2020

XXIX канцэртны сезон у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адкрыецца сёння юбілейным вечарам Аляксандра Сасноўскага. За дырыжорскім пультам сімфанічнага аркестра брэсцкага тэатра ён больш за 22 гады. Сёлета маэстра адзначае 65-годдзе. Пра тое, што чакае слухачоў сённяшняга выступлення, раскажа сам юбіляр.

Пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага сімфанічны аркестр Брэсцкага тэатра драмы прэзентаваў слухачам каля чатырохсот праграм: "Вечар французскай музыкі", цыкл "Для ўсёй сям'і", "Музыка савецкага і замежнага кіно", музычныя оўпэн-эйры. “Горад невялікі, публіка пастанная, двойчы паўтараць адну праграму не мае сэнсу– мяркуе Аляксандр Сасноўскі.

Фота: belta.by