Анонс праграм на 30 верасня

29.09.2020 

У сераду, 30 верасня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 02:00 – музыка Франсуа Куперэна і Муцыа Клеменці;
- у 06:10 – песні ў выкананні ансамбляў “Дружба”, “Філіпінкі”;
- у 09:00 – музыка Гаэтана Даніцэці, Гектора Берліёза, Дзмітрыя Смольскага, а таксама запісы Святланы Данілюк;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы Любові Казарноўскай і Мусліма Магамаева;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – фатограф Уладзімір Парфянок;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Кампазіцыі, ад якіх ногі ідуць у скокі”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – Першы скрыпічны канцэрт Караля Шыманоўскага з рэпертуару Малгажаты Васючонэк і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Карлюкевіча “Прыгоды Шубуршуна”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і старшым выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Людмілай Каліноўскай;
- у 17:30 – Квартэт для скрыпкі, альта, віяланчэлі і фартэпіяна мі мінор чэшскага кампазітара Здэнэка Фібіха;
- у 19:00 – запісы групы Ranki Tanki (ЗША), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Сіла і кемлівасць”;
- у 21:10 – творчасць расійскай спявачкі Пелагеі;
- у 22:15 – мелодыі кампазітара Уладзіміра Дамарацкага;
- у 23:30 – песні ў выкананні групы Genesis.