30.09.2020
Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 1 кастрычніка, Міжнародны дзень музыкі, разам. У эфіры для вашай маральнай падтрымкі і натхнення:
- у 00:04 – запісы гітарыста Джорджа Бэнсана;
- у 02:00 – творы Марыса Равэля, Роберта Шумана, Іагана Себасцьяна Баха і Астара П’яцолы;
- у 06:10 – інструментальныя рытмы старой беларускай эстрады;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкі Вольфганга Амадэя Моцарта, Ёзефа Гайдна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – монаопера Мікаэля Тарывердыева “Чаканне”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” да дня нараджэння паэта Ніла Гілевіча;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – фрагмент Скрыпічнага канцэрта Яна Сібеліуса;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі казкі Алеся Карлюкевіча “Прыгоды Шубуршуна”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і вегетарыянкай Валерыяй Фадзеевай (да Міжнароднага дня вегетарыянства);
- у 17:30 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ: сімфанічная сюіта Аляксандра Літвіноўскага Birdman (да Міжнароднага дня музыкі);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” для самых маленькіх;
- у 21:10 – невялікі настальгічны канцэрт да Міжнароднага дня музыкі;
- у 22:15 – музыка народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 23:30 – запісы савецкага спевака Уладзіміра Трошына.