Беларуская дзяржаўная філармонія адкрывае 83-ці сезон

01.10.2020

Сёння, у Міжнародны дзень музыкі, Беларуская дзяржаўная філармонія адкрые 83-ці канцэртны сезон. Вымушаная ізаляцыя і працяглы перапынак, незавершаны папярэдні сезон і шматлікія адмены канцэртаў літаральна "прадыктавалі" святочную праграму. "Яна абяцае найперш разнастайнасць жанраў, стыляў і артыстаў", ‒ расказаў мастацкі кіраўнік установы Юрый Гільдзюк.

Як рыхтавалася філармонія да гала-канцэрта, прысвечанага адкрыццю новага сезона, расказаў яе генеральны дырэктар Аляксандр Нікіта. Таксама ён паведаміў пра новаўвядзенні з-за пандэміі каранавіруса.

Падчас адкрыцця зала запоўніцца толькі напалову: прадугледжана рассадка гледачоў у шахматным парадаку. У гала-канцэрце, акрамя вядучых калектываў філармоніі, прымуць удзел народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў, заслужаная артыстка Юлія Стэфановіч, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Котава, Марына Рамейка, Андрэй Сівакоў, Анастасія Храпіцкая, Кацярына Міхнавец і іншыя выканаўцы.

Фота: vk.com