Палескі драматычны тэатр рыхтуе чатыры прэм'еры

05.10.2020

Сёлета з-за пандэміі Палескі драматычны тэатр прыпыніў паказы з красавіка. Але ў акцёраў і рэжысёраў з’явіўся дадатковы час для рэпетыцый і магчымасць весці працу адразу над некалькімі пастаноўкамі. У ліпені паказалі прэм’еру “Качынае паляванне”, зараз рыхтуюць яшчэ чатыры новыя спектаклі. 

Візітная картка Палескага драматычнага тэатра – “Пінская шляхта”, героі якога размаўляюць на так званай “пінчуцкай гаворцы”. Пастаноўка атрымала гран-пры Фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску, спецыяльны прыз Белтэлерадыёкампаніі, дыплом за “Найлепшы акцёрскі ансамбль” на фестывалі “Залаты Віцязь” у Маскве. Таксама ў афішы – пастаноўкі па творах беларускіх і рускіх класікаў, замежных драматургаў. У бліжэйшы час чакаецца шэраг прэм’ер.

Расказвае дырэктар Палескага драматычнага тэатра Аляксандр Лукашэнка.

Фота: pk-gazeta.byl