Анонс праграм на 7 кастрычніка

06.10.2020 

У сераду, 7 кастрычніка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Уітні Х’юстан;
- у 02:00 – фартэпіянныя п’есы Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – песні ў выкананні англійскага спевака Джо Кокера;
- у 09:00 – музыка Каміля Сен-Санса, запісы айчыннай цымбалісткі Веранікі Прадзед;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы Маквалы Касрашвілі;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця студыі – майстар Людміла Грыцэнка;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Астравы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – беларускія народныя песні з рэпертуару Валерыя Кучынскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Алеся Карлюкевіча “Зорны шлях белых гарлачыкаў”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і генеральным дырэктарам Белдзяржфілармоніі Аляксандрам Нікітам;
- у 17:30 – творы французскага кампазітара Жана-Мары Леклера;
- у 19:00 – запісы швейцарскага квартэта Parpai, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Гілітрут”;
- у 21:10 – творчасць брытанскай спявачкі Сэм Браўн;
- у 22:15 – мелодыі беларускага кампазітара Віктара Капыцько (да дня яго нараджэння);
- у 23:30 – песні ў выкананні Вахтанга Кікабідзэ.