Анонс праграм на 9 кастрычніка

У пятніцу, 9 кастрычніка, заставайцеся з намі! Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы музыкі Вангеліса;
- у 02:00 – музыку Іагана Непамука Гумеля;
- у 06:10 – песні ў выкананні амерыканскага спевака і акцёра Поля Робсана;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Станіслава Манюшкі, Фрыдэрыка Шапэна, Фелікса Мендэльсона;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – камерныя санаты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госць студыі – лідар гурта “Палац”, старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алег Хаменка;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Свінг”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка пра дзіцячую літаратуру;
- у 15:30 – скрыпічныя п’есы Міхаіла Ельскага ў выкананні Ларысы Максімавай, Льва Гарэліка і аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі дзіцячай беларускай літаратуры;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый;
- у 17:30 – творы італьянскага кампазітара Маўра Джуліяні;
- у 19:00 – канцэрт Lausanne Chamber Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра дзіўнага вавёрчына сына;
- у 21:10 – песні Джона Ленана;
- у 22:15 – музыку Аляксандра Глазунова;
- у 23:30 – запісы расійскага акцёра і спевака Юрыя Нікуліна.