Анонсы на 15 кастрычніка

14.10.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 15 кастрычніка, разам. У эфіры для вашай маральнай падтрымкі і натхнення:
- у 00:04 – музычныя творы ў выкананні калектыву Brooklyn Dreams;
- у 02:00 – запісы “Аместой трыа” з Францыі;
- у 06:10 – папулярныя песенныя кампазіцыі Давыда Тухманава;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з канцэртамі для габояў Тамаза Альбіноні;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – гітарныя творы Мануэля Понсе;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “У рытме бугі-вугі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – запісы беларускага барытона Анатоля Шчарбакова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі казкі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай;
- у 17:30 – “Марская сімфонія” Ральфа Воан-Уільямса;
- у 19:00 – канцэрт Lausanne Chamber Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Малады пастух Марціна”;
- у 21:10 – песні ў выкананні спявачкі Марыны Капура;
- у 22:15 – музыка ісландскага мультыінструменталіста Олафура Арнальдса;
- у 23:30 – запісы савецкай і расійскай спявачкі Жаны Агузаравай.