У Віцебску адкрылася выстава карцін дацэнта мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя Машэрава Алега Кастагрыза

14.10.2020

У Віцебскім мастацкім музеі адкрылася персанальная выстава мастака, дацэнта кафедры выяўленчага мастацтва мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава Алега Кастагрыза. У экспазіцыйнай прасторы – палотны, намаляваныя за апошняе дзесяцігоддзе. Жывапісныя работы – розных памераў, аб'яднаныя філасофскім роздумам пра вечнае, напоўненыя міфалагічнымі вобразамі. Аўтар размяшчае свой кантэнт і ў сацыяльных сетках. Расказвае сам творца.

Уражаннямі падзяліўся віцебскі мастак Міхась Ляўковіч, які ведае Алега Кастагрыза са студэнцтва і не перастае здзіўляцца яго таленту.

Фота: vitbichi.by