Анонсы на 16 кастрычніка

15.10.2020 

У пятніцу, 16 кастрычніка, заставайцеся з намі! Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы брытанскай поп- і соўл-групы Simply Red;
- у 02:00 – скрыпічныя санаты Роберта Шумана;
- у 06:10 – песні ў выкананні польскай спявачкі Марылі Радовіч;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Фрыдрыха Кулаў, Валерыя Жывалеўскага, Эрнеста Блоха;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – “Вялікую санату” Пятра Чайкоўскага для фартэпіяна;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Гаворка пра беларускі студэнцкі тэатр;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Кампазіцыі пра чорны і белы колеры”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з літаратарамі Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка пра сучасную гарадскую прозу;
- у 15:30 – Дваццаць сёмы фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі і Міхаіла Петухова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі дзіцячай беларускай літаратуры;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый;
- у 17:30 – Санату для флейты “Ундзіна” нямецкага кампазітара Карла Райнеке;
- у 19:00 – канцэрт аркестра Academy of Ancient Music, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Завіхайся, але не спяшайся”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага;
- у 22:15 – арыі з аперэт у выкананні шведскага спевака Мікалая Геды;
- у 23:30 – запісы групы “А-Студио”.