22.10.2020
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава работ даследчыка беларускай драўлянай архітэктуры, члена Саюза архітэктараў СССР Юрыя Якімовіча. У экспазіцыі "Архітэктура Беларусі. Жывапіс. Графіка" – 52 жывапісныя і графічныя творы з выявамі архітэктурных помнікаў Віцебска, вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі. Таксама мемарыяльныя рэчы, фатаграфіі і публікацыі даследчыка. Асаблівае месца займае кніга Юрыя Якімовіча "Сілуэты старога Віцебска".
Большасць работ у экспазіцыі – рэчы, перададзеныя ўдавой мастака, Тамарай Якімовіч, пазалетась. Расказвае загадчык дырэктара па навуцы Валерый Шышанаў.
Фота: vk.com/ratusha_vit