Анонс праграм на 27 кастрычніка

26.10.2020

У аўторак, 27 кастрычніка, маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:

- у 00:04 – запісы брытанскага выканаўцы Кліфа Рычарда; 

- у 02:00 – творы ў выкананні аргенцінскай спявачкі Габрыэлы Торэс; 

- у06:10 – запісы італьянскай эстрады 1980-х гадоў;

- у 09:00 – выбраныя мелодыі Антона Абрамовіча, Антона Арэнскага, Яна Сібеліуса;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння класіка); 

- у11:30 – праект “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі Андрэя Бачэлі, Тамары Ніжнікавай, Сяргея Лемешава і Ліяны Ісакадзэ;

- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай;

- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Скота Джопліна”; - у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма – “Група Akineton Retard”;

- у 15:30 – запісы народнага артыста Беларусі Віктара Чарнабаева; 

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з працягам твора Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў”;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак; 

- у17:30 – прэлюдыі і фугі з першага тома “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха; - у 19:00 – канцэрт Берлінскага камернага хору і аркестра “Акадэмія старадаўняй музыкі”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Стралец і Рыбак”; 

- у 21:10 – песні ў выкананні Мікалая Карачанцава;

- у 22:15 – мелодыі італьянскага кінакампазітара, піяніста Дарыа Марыянэлі; 

- у23:30 – музыку Клода Дэбюсі.  У праграме магчымы змены.   Наш сайт – www.radiokultura.by.