У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з'явілася міні-экспазіцыя выданняў музея

28.10.2020

Сёлета споўнілася 76 гадоў з дня адкрыцця Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Да гэтай падзеі супрацоўнікі ўстановы арганізавалі экспрэс-выставу, прысвечаную выданням музея. У экспазіцыі – кнігі розных гадоў, якія расказваюць пра ваенныя падзеі і жыццё народа ў той час. Працягвае куратар выставы Вольга Краўцова.

Экспрэс-выстава "Выданні Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны" - пастаянная. Арганізатары адзначылі, што экспазіцыя будзе ўдасканальвацца: у прыватнасці, усталююць інтэрактыўны экран, каб кожны ахвотны змог пагартаць старонкі гістарычных выданняў.

Фота: 1prof.by