"Міжнародная лабараторыя мастацтва": тры эстонскія мастакі прэзентавалі работы ў Гродне

28.10.2020

У гродзенскім культурным цэнтры "Фестывальны" адкрылася выстава "Міжнародная лабараторыя мастацтва", удзельнікі якой  тры эстонскія мастакі  Пірэт Пусан Бергман, Аляксей Карнілаў і Віівэ Ноор.

Нягледзячы на агульную любоў аўтараў да ілюстрацыі, іх работы вельмі розныя. Віівэ Ноор стварае вялікія псіхадэлічныя палотны, Пірэт Бергман ідзе за вобразамі твора, які ілюструе, а работы Аляксея Карнілава напоўнены філасафічнасцю.

Распавядае навуковы супрацоўнік цэнтра "Фестывальны" Юля Бухта.

Фота: grodnonews.by