У панядзелак, 2 лістапада, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 06:10 – запісы Андрэа Бачэлі;
- у 06:10 – музыку Роберта Майлза;
- у 09:00 – фрагменты араторыі Георга Фрыдрыха Гендэля “Семела”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – багатэлі Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – пісьменніца Ірына Тулупава;
- у 14:05 і 23:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: першыя старонкі аповесці Маргарыты Прохар “Восень у Вільнюсе”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Танга”;
- у 15:30 – скрыпічныя творы Генрыха Вагнера і Галіны Гарэлавай з рэпертуару Льва Гарэліка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і артыстамі цырка;
- у 17:30 – Санату № 32 до мінор Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Vusica Boscareccia, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творы паэта-песенніка Міхаіла Пляцкоўскага;
- у 22:15 – запісы амерыканскага музыканта Майкла Трэнта Рэзнара;
- у 23:30 – накцюрны розных кампазітараў.
У праграме магчымы змены.