Франтавыя дзённікі чатырох пісьменнікаў – у выданні "Мы жылі ў буднях барацьбы..."

02.11.2020

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” сёлета пабачыла свет кніга “Мы жылі ў буднях барацьбы...”. У ёй – франтавыя дзённікі пісьменнікаў Міколы Лобана, Антона Алешкі, Пятра Валкадаева і Вісарыёна Гарбука.

Мікола Лобан – удзельнік баёў на Ленінградскім фронце, быў двойчы паранены. Антон Алешка Вялікую Айчынную вайну прайшоў франтавым урачом, спачатку на Заходнім фронце, а потым на 3-м Беларускім. Дзённік Пятра Валкадаева раскрывае гераічныя і трагічныя старонкі партызанскага руху на Магілёўшчыне. Запісы Вісарыёна Гарбука адлюстроўваюць падзеі 1941-1945 гг., звязаныя з абаронай Масквы, вызваленнем Беларусі, Польшчы, узяццем Берліна.

Падрабязнасці – у рэпартажы Маргарыты Прохар.

Фота: bdamlm.by