Прах Змітрака Бядулі перапахавалі на Усходніх могілках Мінска

03.11.2020

Прах Змітрака Бядулі праз 77 гадоў пасля смерці пісьменніка сёлета ў лютым нарэшце быў вернуты ў Беларусь.

Сёння яго ўрачыста перапахавалі на Усходніх могілках Мінска. Дзень перапахавання супаў з датай смерці пісьменніка – трэцяга лістапада.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны творца памёр у эвакуацыі і быў пахаваны на гарадскіх могілках каля горада Уральска (Казахстан). “Вяртанне бацькі на Радзіму хоць праз столькі гадоў – вельмі хвалюючая падзея”, – адзначыў сын Яфім Плаўнік.

Работа па вяртанні праху Змітрака Бядулі на радзіму адбылася дзякуючы працы Фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл, міністэрстваў інфармацыі і культуры, Мінгарвыканкама, а таксама Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Грамадзянскае развітанне з пісьменнікам сёння адбылося ў філіяле Музея гісторыі беларускай літаратуры "Беларуская хатка". Змітрок Бядуля сябраваў з многімі беларускімі пісьменнікамі. У яго падчас першага прыезду ў Мінск жыў Максім Багдановіч. “Мы захоўваем памяць пра гэтае сяброўства і творчыя ўзаемаадносіны”, – адзначыла загадчык філіяла музея “Беларуская хатка” Таццяна Лабада.

Фота: minsknews.by