"Бяда ад пяшчотнага сэрца": прэм'ера акцёрскай імправізацыі на тэму двух вадэвіляў у Магілёве

04.11.2020

Акцёрскую імправізацыю "Бяда ад пяшчотнага сэрца" паказалі ў Магілёўскім аблдрамтэатры. У аснове пастаноўкі – вадэвілі "Бяда ад пяшчотнага сэрца" Уладзіміра Салагуба і "Аз і Ферт" Паўла Фёдарава. Падрабязней пра асаблівасці спектакля расказала загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Вольга Семчанка.

"Спектакль лёгкага жанру выйшаў не ў самы лёгкі час, але Магілёўскі драмтэатр вырашыў такім чынам падарыць сваім гледачам хвілінку разрадкі", – адзначыла Вольга Семчанка. Узроставае абмежаванне 12+. "Пастаноўка будзе цікавая і падлеткам, і моладзі, і пажылым людзям – самай шырокай аўдыторыі", – мяркуюць у тэатры.

Музыку да спектакля напісаў гурт "ili-ili", які не першы раз супрацоўнічае з Міхаілам Лашыцкім.

Фота: Наталія Росінава (facebook.com)