05.11.2020
У сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава Станіслава Янчарскага “Планета без віз”. У экспазіцыі – каля 170 фотаздымкаў, зробленых у розных краінах – Аргенціне, Бразіліі, Грэцыі, Ісландыі, Нарвегіі і іншых. Для аўтара асноўная мэта праекта – разнастаіць абстаноўку, даць своеасаблівую аддушыну тым, хто, як і ён сам, сумуе па падарожжах. Працягвае фатограф Станіслаў Янчарскі.
Асаблівая ўвага на выставе нададзена Беларусі, у прыватнасці Мінску. Дарэчы, сталіцы Станіслаў Янчарскі плануе ў бліжэйшы час прысвяціць асобны праект. Акрамя таго, творца працягвае работу над трохтомнікам “Касцёлы Беларусі”.
Дырэктар галерэі Галіна Ладзісава адзначыла, што аўтар экспазіцый – той чалавек, які не шкадуе часу на папулярызацыю Беларусі.
Па суботах па ініцыятыве Станіслава Янчарскага ўваход для ўсіх жанчын на выставу “Планета без віз” бясплатны.
Фота Станіслава Янчарскага (photounion.by)