06.11.2020
7 лістапада ў філіяле Музея гісторыі горада Мінска ‒ Лошыцкай сядзібе ‒ пройдзе рамантычны вечар у стылі музычных салонаў сядзіб XIX стагоддзя. Там прагучаць творы вядомых уладальнікаў беларускіх сядзіб і замкаў. Расказвае вядучы навуковы супрацоўнік музея “Лошыцкая сядзіба” Васіль Сідаровіч.
Фота: Сяргей Лукашоў (minsknews.by)