З тэхналогіяй вырабу ёлачных цацак і навагоднімі ўпрыгажэннямі з усяго свету знаёміць выстава "Музей ёлачных цацак"

09.11.2020

Традыцыйны навагодні выставачны праект “Музей ёлачных цацак адкрыўся ў Нацыянальным гістарычным музеі. Выстава арганізавана сумесна з фабрыкай “Грай”. Яе дырэктар Андрэй Бягун наведаў больш за 50 краін, некалі займаўся праектаваннем тэлекамунікацый, а цяпер вядомы як кіраўнік адзінай у Беларусі спецыялізаванай фабрыкі ёлачных цацак.

На выставе ‒ навагоднія дэкарацыі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі. Экспазіцыя распавядае гісторыю вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Госці пазнаёмяцца з традыцыямі навагодніх свят такіх экзатычных краін, як Конга, Перу, Інданезія, Новая Зеландыя і Паўночная Карэя. Працягвае куратар выставы Дар’я Максімава.

Фота: zviazda.by