Анонсы на 13 лістапада

12.11.2020 

У пятніцу, 13 лістапада, заставайцеся з намі! Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 02:00 – музыку Іагана Ёахіма Кванца;
- у 06:10 – творчасць Яна Фрэнкеля;
- у 09:00 – фрагменты класічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 11:30 – творы Эдуарда Напраўніка;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком і каментарам канала “Культура” Святланай Колмак (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і ў 23:00 – апавяданне Алеся Савіцкага “Белы гарлачык”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Памяці Міхаіла Дрынеўскага”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з літаратарамі Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка на тэму “Беларускае радыё і літаратура” (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – сімфанічную паэму Яўгена Святланава “Каліна чырвоная”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне казак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і яе суразмоўцамі;
- у 17:30 – арыі з опер Джузэпэ Вердзі ў выкананні Андрэа Бачэлі;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ ДА 95-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ: тэатральную сюіту Аляксандра Літвіноўскага “Майстар Кот”, а таксама іншыя творы кампазітара;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра гультая”;
- у 21:10 – музыку Эніа Марыконэ;
- у 22:15 – творы Аляксандра Глазунова;
- у 23:30 – спевы Даяны Рос.

У праграме магчымы змены.