Слановыя біўні ад імператара Эфіопіі, казка "Тры парасяці" ад амерыканскіх дзяцей, абрус з вышытымі імёнамі 830 жанчын – што дарылі музею "Сталінградская бітва"

16.11.2020

Сталінградская – адна з важнейшых бітваў Другой сусветнай вайны, яна скончылася перамогай Узброеных сіл СССР. Падарункі, якія атрымала краіна-пераможца ад замежных дэлегацый і проста неабыякавых людзей, захоўваюць у расійскім музеі-запаведніку “Сталінградская бітва”. Да 18 снежня іх можна ўбачыць у нашым Нацыянальным гістарычным музеі: ад дывана з зоркай, які вышылі працоўныя Брэста, да расплаўленых манет, знойдзеных на месцы ядзернага выбуху ў Хірасіме.

Гісторыя падарункаў цесна звязана з прыездам у Сталінград – а цяпер ужо Валгаград – замежных дэлегацый. Там пабывалі адзіная жанчына – прэм’ер-міністр Індыі Індзіра Гандзі, жонка прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Клемянціна Чэрчыль, прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран і іншыя вядомыя людзі.

Расказвае загадчыца экспазіцыйнага аддзела музея “Сталінградская бітва” Святлана Аргасцава.

Зараз у Беларусі адкрыліся тры выставачныя праекты, прысвечаныя Сталінградскай бітве. У Нацыянальным гістарычным музеі паказаны падарункі, а ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Брэсцкай крэпасці расказалі гісторыю бітвы праз лёс беларусаў – яе ўдзельнікаў.

Фота: facebook.com